Главная » 2014 » Сентябрь » 1 » У Брэсцкім раёне выбралі "Уладара сяла"
09:14
У Брэсцкім раёне выбралі "Уладара сяла"

У суботу, 30 жніўня, у аграгародку Чарнаўчыцы прайшоў раённы этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», арганізатарам якога выступіў райкам ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Удзел у раённым этапе прынялі 5 маладых сям’яў з сельгасарганізацый Брэсцкага раёна: сям’я Пятровічаў з в. Новыя Лышчыцы, Папянюк з. аг. Вялікія Матыкалы, Ахрамчук з п. Мухавец, сем’і Паўловіч і Пратасавіцкія з аг. Чарнаўчыцы. Конкурсная праграма дазволіла канкурсантам праявіць свае лепшыя якасці: гаспадарлівасць, спрыт і працавітасць, раскрыла іх творчыя таленты. Па агульнай суме балаў першае месца было прысуджана сям’і Андрэя і Любові Пятровічам з в. Новыя Лышчыцы. Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспеху на абласным этапе конкурса, які адбудзецца 6 верасня ў г. Пінску.

Просмотров: 227 | Добавил: Administrator_A