Главная » 2014 » Март » 2 » Гэта вы можаце
14:01
Гэта вы можаце

Цікавая і разнастайная праграма была прапанавана мясцовай моладзі з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: сустрэчы з былымі і сёняшнімі ваеннаслужачымі, ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, "круглыя сталы”, віктарыны, конкурсы, спартландыі.

Старшакласнікі СШ № 1 разам з актывістамі БРСМ наведалі са святочнай канцэртнай праграмай і падарункамі адну з вайсковых часцей, размешчаных на тэрыторыі раёна.

Многім спадабалася конкурсная праграма "Сапраўдны мужчына”. За перамогу змагаліся 16 юнакоў, якія працуюць у лясгасе, камунгасе, ПМС, аблпсіхбальніцы "Крывошын”, на торфабрыкетным заводзе, у ДН "Нача”, ЛДАКу. Лепшага вызначалі па выніках 3 конкурсаў: экзаменавалася веданне правілаў дарожнага руху, трапнасць пры стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і навыкі карыстання процівагазам. Пераможцамі у кожнай з наменацый прызнаны тры Аляксандры (сімвалічна, што гэта імя азначае "абаронца”): Малевіч з каледжа, Дыдышка з бальніцы "Крывошын”, Плескацэвіч з камунгаса.

Не засталіся ў баку ад свята навучэнцы і выкладчыкі аграрнага каледжа. Туту прайшла спартыўна-забаўляльная праграма.

Фінальным акордам перадсвяточнага тыднёвага марафону ў гімназіі стаў конкурс "Курс маладога байца”. Паспытаць сябе ў якасці будучых ваеннаслужачых выказалі жаданне старшакласнікі. І гэта ў іх атрымалася.
Просмотров: 214 | Добавил: Administrator_A