Главная » 2017 » Апрель » 11 » Выбіраем студатрад!
23:51
Выбіраем студатрад!

Рэспубліканскі штаб студатрадаў ладзіць адзіны дзень адкрытых дзвярэй.

12 красавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі “Выбіраем студатрад”, якая ў гэтым годзе праходзіць пад слоганам “Труд — крут”, Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў арганізуе адзіны дзень адкрытых дзвярэй па інфармаванні маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра. 

У гэты дзень штабы працоўных спраў пярвічных арганізацый БРСМ устаноў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі разгорнуць у ВНУ і ССНУ экспазіцыі выстаў, што папулярызуюць студатрадаўскі рух БРСМ, арганізуюць рэкламныя кампаніі, якія будуць суправаджаюцца яркімі прэзентацыямі і творчымі нумарамі байцоў студэнцкіх атрадаў. 

Кожнаму ахвотнаму патэнцыйнаму ўдзельніку студатрадаўскага руху будзе прадастаўлена магчымасцю запоўніць анкету для працы ў атрадах і адзначыць свае перавагі па профілі (студэнцкі будаўнічы, сельскагаспадарчы, педагагічны, сэрвісны, медыцынскі, экалагічны, вытворчы атрад), аб’ект, віды работ, памер заработнай платы. 

Трэці працоўны семестр традыцыйна стартуе ў пачатку мая. Аднак масава студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі і навучэнцы каледжаў прыступяць да працы ў саставе студэнцкіх атрадаў па ўсёй краіне і за яе межамі пасля заканчэння сесіі. Сёння ж для Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў час самай актыўнай падрыхтоўкі да трэцяга працоўнага семестра: арганізацыя навучання камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў, пошук запатрабаваных вакансій, працадаўцаў, падбор студэнтаў, якія жадаюць атрымаць дадатковую прафесію, набыць новыя ўражанні і новых сяброў і, вядома ж, зарабіць. 

Пачынаючы з 2003 года Саюз моладзі аказаў дапамогу ў працаўладкаваннi 940 тысячам маладых людзей. Толькі ў трэцім працоўным семестры 2016 года ў саставе студэнцкіх атрадаў было працаўладкавана ў 3857 студэнцкіх атрадах больш за 70,3 тысячы чалавек, 1906 — індывідуальна. Беларускія студэнцкія атрады працавалі на аб’ектах будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі (Усебеларуская маладзёжная будоўля), будаўніцтве трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна, Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”, калектарнай станцыі ў пасёлку Бараўляны, а таксама на рэканструкцыі і будаўніцтве дарог, школ і дзіцячых садоў, спартыўных комплексаў, жылых дамоў па ўсёй краіне. Байцы студатрадаў збіралі ўраджай, выхоўвалі дзяцей у дзіцячых аздараўленчых лагерах, добраўпарадкоўвалі і акультурвалі тэрыторыі помнікаў воінскай славы, месцаў масавых пахаванняў, тэрыторый населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў, паркаў, аб’ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны. 

Нагадаем, з просьбай аб аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні можна звяртацца і на “гарачыя лініі”, якія створаны пры тэрытарыяльных камітэтах БРСМ для аказання дапамогі ў працаўладкаванні маладым людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. 

Тэлефоны “гарачых ліній”: у Брэсце — 8 (0162) 21 14 47, Віцебску — 8 (0212) 42 68 87, Гомелі — 8 (0232) 57 14 00, Гродне — 8 (0152) 77 02 50, Мінскай вобласці — 8 ( 017) 289 15 28, Магілёве — 8 (0222) 76 67 14, Мінску — 8 (017) 284-85-54.

Сяргей РАСОЛЬКА

"Звязда"

Просмотров: 97 | Добавил: Administrator_A