Главная » 2017 » Октябрь » 1 » У Глыбокім пройдзе дзясяты Рэспубліканскі сямейны праект «Уладар сяла»
09:14
У Глыбокім пройдзе дзясяты Рэспубліканскі сямейны праект «Уладар сяла»

6 кастрычніка ў Глыбокім (Віцебская вобласць) адбудзецца Х Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект БРСМ «Уладар сяла», галоўнымі задачамі якога з’яўляюцца: садзейнічанне замацаванню маладых сем’яў на сяле, падняцце прэстыжу сельскагаспадарчых прафесій, умацаванне інстытута сям’і, адраджэнне працоўных дынастый , папулярызацыя традыцый беларускай вёскі, фарміраванне здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца ў 13.00 на Цэнтральнай плошчы альбо ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры — у залежнасці ад умоў надвор’я.

У займальных сельскагаспадарчых і творчых конкурсах рэспубліканскага фіналу возьмуць удзел шэсць маладых сем’яў-пераможцаў раённых і абласных этапаў: сям’я Гайдук, (гарадскі пасёлак Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць); шматдзетная сям’я Молакавых (4 дзіцяці — сын Мікіта 12 гадоў, дачка Сафія 6 гадоў, блізняткі Ганна і Анастасія 3 гадоў, аграгарадок Більдзюгі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць), сям’я Давыдавых (аграгарадок Баршчоўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць); сям’я Палавеня (аграгарадок Гудзевічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць); сям’я Літвіных (вёска Лешня, Капыльскі раён, Мінская вобласць), сям’я Жекановых (аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).

Просмотров: 26 | Добавил: Administrator_A